Апошнія званкі сення гучаць у Магілеўскай вобласці для амаль 17 тысяч выпускнікоў

Апошнія званкі прагучаць сення, 30 траўня, у навучальных установах Магілеўскай вобласці для амаль 17 тыс. выпускнікоў. Са школай развітваюцца 6380 адзінаццацікласнікаў. Дзявятыя класы закончылі 10 460 чалавек, паведамляе ІА «Магілеўскія ведамасці».

Апошні званок сення гучыць ва ўсіх школах рэгіену. У Бабруйску гэта мерапрыемства будзе традыцыйна агульнагарадскім. Выпускнікі збяруцца на плошчы Перамогі, а затым святочнай калонай пройдуць да гарадскога парку. Два абласных ліцэя ў Магілеве традыцыйна ладзяць мерапрыемства ў выходныя, каб змаглі прыехаць бацькі іншагародніх навучэнцаў.

Выпускныя вечары ў вобласці пройдуць 10 і 11 чэрвеня. У некаторых райцэнтрах яны таксама будуць агульнагарадскімі: у Чавусах, Клімавічах, Глуску і інш.

У дні выпускных і апошніх званкоў аблвыканкам традыцыйна рэкамендаваў абмежаваць альбо цалкам забараніць рэалізацыю спіртных напояў.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий

Scroll Up