Фотавыстава пра Бабруйск «Бабруйск учора і сёння. Погляд праз стагоддзе»

21 чэрвеня ў Бабруйскам краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Бабруйск учора і сёння. Погляд праз стагоддзе». 

Праект падрыхтаваны і ажыццёўлены супрацоўнікамі музея сумесна з фотакарэспандэнтам газеты «Вячэрні Бабруйск» Аляксандрам Чугуевым.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлена 31 пары фатаграфій: чорна-белыя – з малюнкам Бабруйска дарэвалюцыйнага, і каляровыя – з тымі ж выглядамі горада, але ўжо ў нашы дні.

Выстава падоўжыцца да 30 верасня