Маттиас Юркэ і яго майстар-клас

­У рамках рэалізацыі міжнароднага мастацкага праекта «Дзеці вітаюць дзяцей» на мінулым тыдні ў дзвюх дзіцячых хатах сямейнага тыпу Рубан і Сенцовых пабываў нямецкі мастак Маттиас Юркэ з памагатымі – жонкай і дачкой.

Госцяў запрасіў у Беларусь Беларускі дзіцячы фонд. Маттиас – кіраўнік міжнароднай асацыяцыі мастакоў «Atelier of art», валанцёр, працуе з дзецьмі-сіротамі, дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, навучае іх маляванню і з’яўляецца арганізатарам дадзенага праекта.

Усе матэрыялы для заняткаў госці прывезлі самі: дошчачкі для прац, акрылавыя фарбы, лак, пэндзлі, рамкі. Па прыбыцці сям’і Юркэ ў горад адбыліся знаёмства з сем’ямі, сумесны абед, пасля чаго мастак правёў з дзецьмі майстар-клас, дзе яны змаглі навучыцца тэхніцы працы з акрылавымі фарбамі па дрэву.
____________________
Другие литературные анонсы миниатюр можно посмотреть в афише.

Картонные бочки