Шоу “Горад”. Выпуск № 8. Пачатак фіналу

Якія праекты атрымаюць фінансаванне і падтрымку журы? Ці патрэбны ў Камянцы стрыт-арт і хто зробіць у Гомелі пляцоўку для паркура? Якія памылкі дапусцілі ўсе ўдзельнікі?

Удзельнікі шоу «Горад» зноў у Мінску. Кожны з іх працаваў над сваім праектам: атрымаў ўзгадненне, сабраў дадатковыя сродкі, правеў апытанне сярод жыхароў і нават зрабіў прататыпы канструкцый. Цяпер яны асабіста прэзентуюць свае праекты бізнесменам, архітэктарам, дызайнерам і эколагам, каб атрымаць фінансаванне. Глядзіце ў 8-м выпуску, хто змог расказаць журы аб сваіх поспехах, а хто разгубіўся і не здолеў годна выступіць. Эксперты даюць слушныя і канкрэтныя парады ўсім актыўным і неабыякавым гараджанам.

 

Больш відэа вы знойдзеце TUT і на нашым канале на YouTube. Падпісвайцеся!

У журы фіналу:

Георгій Заборскі, архітэктар, Эдуард Бабарыка — дырэктар па развіццю ULEJ.BY, Аляксандр Скрабовский — сузаснавальнік конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, Дар’я Лыскавец — менеджэр па карпаратыўных адносінах ИЗАО «Бровары Хайнэкен», Аляксей Кораблев — студыя ZROBYM, Уладзімір Крутаў — арт-дырэктар брэндынгавай кампаніі Public Group, Надзея Куляшова — таварыства «Зяленая сетка», Анастасія Курыленка — прадзюсар шоу «Горад», арт-менеджар, Надзея Ількевіч — прадзюсар шоу «Горад», дырэктар Цэнтра культурнага менеджменту.

Фіналісты:
Алена Антанович, праект «Сцежка здароўя», Салігорск, Аляксей Брейко, праект «Паркавая мэбля з паддонаў», Віцебск, Аляксандар Кулікоў, праект «Дарослая пляцоўка», Бабруйск, Аляксей Купряков, праект «Green Workout», Брэст, Іван Пеўнік, праект «Зялены дворык», Гродна, Марыя Рудакоўская, праект «Стрыт-арт разам з жыхарамі», Мінск, Вольга Салавей, праект «Вернем дваравы баскетбол», Гродна, Гальляш Сялява, праект «Дзіцячы лабірынт», Браслаў, Аляксей Талалаеў, праект «Пляцоўка для паркура», Гомель, Дзяніс Трацюк, праект «Стрыт-арт у Камянцы», Камянец.

Глядзіце шоу «Горад» на партале TUT.BY. Сачыце за намі на сайце праекта, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і Instagram.
Рабіць горад лепш разам!
Прызавы фонд прадстаўлены конкурсам сацыяльных праектаў Social Weekend.
Вытворчасць: Green Media Production.
Арганізатар: Цэнтр культурнага менеджменту.

Глядзіце усе выпускі шоу «Горад» TUT!

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий

Scroll Up