Комплекс неспрыяльных умоў надвор’я назіраўся ў Беларусі 3 ліпеня: у многіх раенах тэмпература паветра зноў перавысіла 30-градусную адзнаку, а халодны фронт прынес месцамі моцныя ападкі.
Менск накрыла непагадзь: рух транспарту быў ускладнены, падалі дрэвы
У Мінску трэці дзень запар абнаўляецца тэмпературны рэкорд. У нядзелю слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 32,1 градуса. Ранейшы максімум дня складаў 31,7 (у 1938 годзе).
Новыя рэкорды цяпла зарэгістраваныя ў Магілеве — 29,9 (было 29,6 ў 2002 годзе) і Гомелі — 31,4 (30,9 у 1954 годзе).
Цяплей за ўсе было ў Бабруйску (Магілеўская вобласць), Драгічыне і Пінску (Берасцейская) — 32,5 градуса, халадней за ўсе — у Гродне — 19,1.
Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Валожыне (Мінская вобласць) — 61 мм, або 61 літр вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта 69% ліпеньскай нормы (89 мм).
У першай пяцерцы па ападках таксама Ганцавічы (Брэсцкая вобласць) — 46 мм (50% месячнай нормы), Нарач (Мінская) — 41 мм (46%), Стоўбцы (Мінская) — 33 мм (39%) і Івацэвічы (Брэсцкая) — 33 мм (37%).
У сталіцы выпала 10 мм (11% нормы). Ападкі размеркаваліся нераўнамерна. Больш за ўсе дасталася паўночна-захад (Каменная Горка, рынак «Ждановічы»).
4 ліпеня тэмпература будзе ніжэй, чым напярэдадні, у сярэднім на 10 градусаў, дажджы працягнуцца.
По материалам: TUT.BY