
У рамках Міжнароднага фэсту сучаснай харэаграфіі, які адзначае сёлета 25-летні юбілей, у Бабруйску ўпершыню адбыўся выступ услаўленага калектыва з Пермі, што ўваходзіць у эліту сучаснага танца-мадэрн.
Расійскі «Балет Яўгенія Панфілава» – уладальнік нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска».
Артысты балета прадставілі на суд бабруйскіх эстэтаў дзве аднаактовыя пастаноўкі: харэаграфічную фантазію «Клетка для чыюкоў» і балет «Лёс».
«Балет Яўгенія Панфілава» – цэнтр аўтарскай харэаграфіі, вядомы ва ўсім свеце. Яго спектаклі заўсёды абяцаюць нечаканасці, шакуюць, дзівяць гледачоў, паведамляе Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт.
________________________
Инструменты для исследования компенсации эхо-сигналов
Михаил Михайлович Зощенко