У рамках Міжнароднага фэсту народнай творчасці «Вянок сяброўства» 27 чэрвеня ў Палацы мастацтваў г. Бабруйска прайшоў вечар сяброўства.
Сваё майстэрства і творчасць на свяце дэманстравалі калектывы з 14 краін свету. Песнямі і танцамі ўдзельнікі фэсту віталі адзін аднаго.
У рамках вечара прайшла прэзентацыя калектываў – удзельнікаў фэсту, выстава прадукцыі прадпрыемстваў горада, адбылася дэгустацыя страў нацыянальных кухняў і выстава сувеніраў «Вянок у падарунак фэсту».
Пад гукі музыкі ў вялікім карагодзе спляліся прадстаўнікі Азербайджана, Нямеччыны, Латвіі, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Ізраілю, Казахстана і Чарнагорыі. Хвалебны атрымаўся вянок.