У Бабруйску вынеслі прысуд 40-гадоваму кіроўцу. 1 кастрычніка 2015 года мужчына збіў на скрыжаванні 15-гадовую школьніцу. Дзяўчына пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны для яе чырвоны сігнал святлафора.
У той дзень бабруйчанін ехаў на аўтамабілі Ford. Мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення — пазней у яго крыві знойдуць сляды метадону і марфіну. Перакрыжаванне на вуліцы Валадарскага ў Бабруйску ен праязджаў на дазваляльны для яго зялены сігнал святлафора, але перавысіў хуткасць.
Суд вырашыў, што мужчына меў магчымасць заўважыць дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу на забараняльны для яе чырвоны сігнал пешаходнага святлафора, але праявіў няўважлівасць.
«А таксама з прычыны стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, бабруйчанін не прыняў мер да зніжэння хуткасці руху, аж да прыпынку транспартнага сродку. Ен выехаў на пешаходны пераход і здзейсніў наезд на непаўнагадовую. Падлетак атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні», — распавяла старэйшы памочнік пракурора Магілеўскай вобласці Алена Шумейка.
Суд прысудзіў бабруйчаніна да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў. Таксама мужчыну будуць прымусова лячыць ад наркаманіі.
По материалам: TUT.BY