31 сакавіка 2013 гады ў 15.00 у канцэртнай зале ГУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» адбыўся справаздачны канцэрт заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні «Шына-най» (мастацкі кіраўнік – Ефіменко Ала Яўгенаўна).
Падобныя канцэрты сталі ўжо добрай традыцыяй, і кожны год увесну «Шына-най» і «Шына-найкі» дэманструюць гледачам свае поспехі ў творчай дзейнасці.
Забыцца на час пра паўсядзённыя справы і мітусні, зарадзіцца дадатнымі эмоцыямі памкнуліся праўдзівыя прыхільнікі творчасці тэатра песні «Шына-най». Кожны выканавец быў сустрэты шквалам апладысментаў. У канцэрце былі прадстаўлены самыя лепшыя канцэртныя нумары, а юныя артысты змаглі на справе даказаць, што яны сапраўды таленавітыя.
Упрыгожылі праграму вечара канцэртныя нумары ў выкананні салістаў тэатра песні «Шына-най» пры падтрымцы ўзорнага ансамбля танца «Чабарок» (кіраўнік Колпакова Е.З.), узорнага ансамбля танца «Званочкі» (кіраўнік Кузьміцкая М.Е.) ГУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»; народнага ансамбля танца фольк-шоў балета «Альянс» (кіраўнік Лукашевіч А.З.), узорнага харэаграфічнага ансамбля «Акварэль» (кіраўнік Кузьміцкая М.Е.) УО «Дзяржаўная сярэдняя школа-каледж мастацтваў г.Бабруйска»; узорнага ансамбля эстрадна-спартовага танца «Мара» (кіраўнік Колодінская Р.У.) УК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска», танцавальнага калектыва «Лотас» (кіраўнік Кіслякова І.У.) УО «Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» і навучэнцаў УО «Бабруйская дзяржаўная спецыялізаваная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху».
У фінале канцэрту былы выхаванец тэатра песні «Шына-най» Віталь Гардзей – пераможца (1-е месца) на XVII міжнародным конкурсе «Славянскі кірмаш-2008» з вялікім задавальненнем выканаў для бобруйчан свае песні, якія гледачы сустрэлі бурнымі апладысментамі.