28 ліпеня працаўнікі ААТ «Белшына» з ліку чальцоў РОО «Белая Русь» ажыццявілі турыстычную паездку па гістарычных месцах Беларусі.
Падчас паездкі адбылося ўручэнне чалецкіх квіткоў РОО “Белая Русь” працаўнікам прадпрыемства. Прыём прайшоў на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле”. Уручыў квіткі найстары і актыўны чалец п/пра РОО «Белая Русь» ААТ “Белшына”, начальнік падрыхтоўчага цэха № 1 Гріщенко А.М.
Працаўнікі прадпрыемства пабывалі ў г.Мсціслаў, дзе прынялі ўдзел у рыцарскім фесте, прысвечаным Дню горада, а таксама наведалі храм Аляксандра Неўскага, мемарыяльны комплекс “Лагер для савецкіх ваеннапалонных 1941-1945 гадоў”, мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, месца бітвы рускіх войскаў з французамі ў д.Салтановка, страўсінае ранча ў наваколлях Магілёва.