Пад Бабруйскам жанчына пайшла за ягадамі, а знайшла цела знаемай

30-гадовая жыхарка вескі Бабіна-1 Бабруйскага раена пайшла ў лес за ягадамі, а знайшла там труп сваей аднавяскоўкі. Жанчына выклікала міліцыю. Следчыя адразу заўважылі на трупе множныя гематомы. А неўзабаве судмедэксперты ўстанавілі, што смерць 65-гадовай пенсіянеркі наступіла ад шматлікіх траўмаў, піша «СБ Беларусь Сегодня».

Аказалася, што ў той дзень пенсіянерка разам з сынам таксама пайшла за ягадамі. У лесе яны пасварыліся. П’яны сын стаў збіваць маці рукамі, нагамі, палкай. Ен кінуў жанчыну на паляне ў лесе і вярнуўся дадому. Тут яго і затрымалі.

У загінулай канстатавалі пералом падставы чэрапа, траўмы грудной клеткі. У дачыненні да 43-гадовага сына пенсіянеркі, які ўжо быў судзімы за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, распачатая крымінальная справа па артыкуле «Забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю». Ен арыштаваны, сказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілеўскай вобласці Аксана Салянюк.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий