Падземны тайнік з найбуйнейшай партыяй кантрабанднага алкаголю выявілі ў Бабруйску

Падземны склад з кантрабандным алкаголем выявілі ў Бабруйску ў двары дома мясцовага жыхара. Партыя спірту і гарэлкі і з Расеі — больш за 10,5 тон — стала найбуйнейшай з выяўленых у гэтым годзе, паведамілі ў МУС.

Спачатку днем 11 ліпеня ў Бабруйску ў завулку Пірагова затрымалі 47-гадовага непрацуючага мужчыну на мікрааўтобусе. У машыне ен перавозіў 846,5 літра гарэлкі расійскай вытворчасці і з расейскімі акцызнымі маркамі.

Пасля праваахоўнікі адправіліся правяраць інфармацыю ў дом 32-гадовага прадпрымальніка па Ганчарным завулку. У двары дома яны выявілі старанна замаскіраваны спецыяльна абсталяваны тайнік.

Схаванае на глыбіню больш за два метры пад зямлей памяшканне было даверху запоўнена скрынкамі з гарэлкай і спіртам: 7480 літраў спірту ў 5-літровых пластыкавых емістасцях і 3 110 літраў гарэлкі. Уся канфіскаваная прадукцыя з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі можа каштаваць каля 200 тыс. (2 млрд недамінаваных) рублеў. Канфіскаваная партыя стала адной з самых буйных у гэтым годзе ў Беларусі.

Праводзіцца праверка. Прызначаная судовая экспертыза спіртаўтрымліваючай вадкасці. Кіроўца мікрааўтобуса і прадпрымальнік ранняе ужо траплялі ў поле зроку міліцыі.

 

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий