Спаборнічалі вакальныя ансамблі

Спаборнічалі вакальныя ансамблі

18 сакавіка 2013 г. у ГУО «Дзіцячая школа мастацтваў №2 імя В.В.Оловнiкова» адбыўся занальны тур абласнога конкурсу вакальных ансамбляў. 

У конкурсным праслухоўванні прынялі ўдзел 20 калектываў з дзіцячых школ мастацтваў г. Бабруйска і Бабруйскага раёна, а таксама з г.Клiчева і Клічаўскага раёна.

Салісты, вакальныя дуэты і калектывы выступалі ў трох узроставых групах у намінацыях: акадэмічная і народная манеры выканання.

Старшыня журы ў намінацыі «акадэмічная манера выканання» Пекарская І.В. – дацэнт Магілёўскага філіяла УО «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Журы ў намінацыі «народная манера выканання» ўзначальвала Лонская І.Н. – старшыня прадметна-цикловой камісіі дирижирование (народны хор) УО «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя Н.А. Рымскага-Корсакова».