Тры першакурсніцы каледжа затрымалі мужчыну, які збіваў пенсіянера на вуліцы Бабруйскай у Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.
«Дзяўчаты ўбачылі, што на пенсіянера напаў малады чалавек, і не разгубіліся, а затрымалі яго. Нападнікам аказаўся 27-гадовы ўраджэнец Бабруйска, які ў той момант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення», — распавялі ў міліцыі.
Першакурсніцы не толькі «адбілі» пенсіянера, але і змаглі ўтрымліваць маладога чалавека да прыбыцця міліцыі.
Высветлілася, што хлопец не толькі збіў пенсіянера, але і паспеў адабраць у яго 200 тысяч рублеў, якія схаваў у свой шкарпэтку.
У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК Беларусі (Рабаванне). Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 6 гадоў.
Акрамя таго, хлопцу, акрамя тэрміну за рабаванне, можа пагражаць крымінальная адказнасць «за пашкоджанне маемасці асобы, які выконваў грамадскі абавязак па спыненні правапарушэння» (згодна з арт. 366 КК Беларусі) — калі яго спрабавалі скруціць дзяўчыны, ен пашкодзіў планшэт адной са студэнтак.
У міліцыі выказалі словы ўдзячнасці дзяўчатам «за неабыякавасць да людской бядзе і выкананне свайго грамадзянскага абавязку, а таксама іх бацькам і адміністрацыі навучальнай установы, у якім яны навучаюцца, за выхаванне».
По материалам: TUT.BY