У Бабруйску судзяць за праваслаўны абрад

В Бобруйске судят за православный обряд

7 снежня у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска пройдзе суд над чатырма маладымі бабруйчанамі, якія хацелі паставіць свечкі ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій 2 лістапада, у Дзень памінання продкаў.

Маладыя бабруйчане Алена Толсцік, Дзмітрый Толсцік, Арцём Мархасёў і Марыя Іванова вырашылі на «Дзяды» памянуць усіх нявінна пацярпелых у часы сталінскіх рэпрэсій, сярод якіх былі і іх сваякі.

Вечарам яны выйшлі са Свята-Нікольскага сабора — галоўнага храма Бабруйска — з запаленымі свечкамі ў руках і адразу ж трапілі пад аб’ектывы людзей у цывільным. Затым да іх падышоў афіцэр міліцыі і запатрабаваў патушыць свечкі, паколькі іх дзеянні нібыта прыцягваюць увагу іншых грамадзян.

Маладыя людзі патлумачылі супрацоўніку міліцыі, што яны здзяйсняюць праваслаўны абрад памінання продкаў, і не выканалі яго ўказанні. Іх адразу затрымалі, завезлі ў аддзел міліцыі і склалі пратаколы як на парушальнікаў закона аб масавых мерапрыемствах. Справу перадалі ў суд.

Першае пасяджэнне суда прайшло 30 лістапада. Пачалося са скандалу: суддзя Таццяна Тарабуева з дапамогай міліцыі выдаліла са свайго кабінета двух журналістаў — галоўнага рэдактара газеты «Бабруйскі кур’ер» Анатоля Санаценку і карэспандэнта гэтага ж выдання Віктара Качана, якія пажадалі прысутнічаць на працэсе.

Забараніўшы знаходзіцца ў сваім кабінеце пабочным асобам, суддзя фактычна зрабіла адміністрацыйны працэс закрытым.

Між тым напярэдадні намеснік старшыні Бабруйскага суда паставіў станоўчую візу на хадайніцтве па гэтых маладых людзях, пагадзіўшыся з тым, каб разгляд іх справы адбываўся ў зале для судовых пасяджэнняў.

Кіраўнік «Бобруйскага кур’ера» адразу ж звярнуўся з вуснай скаргай да старшыні суда. У выніку пасяджэнне было перанесена на 7 лістапада ў іншае памяшканне.

У якасці эксперта на яго будзе запрошаны настаяцель Свята-Нікольскага сабора.

Вось што думаюць з гэтай нагоды прадстаўнікі бабруйскага духавенства.

Айцец Аляксандр, Свята-Нікольскі сабор:

Калі праводзіць такі малебен як масавае мерапрыемства, то трэба загадзя звяртацца з адпаведнай заявай да мясцовых улад. Але калі нашы прыхаджане як прыватныя асобы запальваюць свечкі і выходзяць з імі з храма, то гэта не забараняецца. Гэта з’яўляецца часткай праваслаўнай традыцыі.

Аляксандр КАСЦЕША

В настоящее время возникла настоятельная потребность восстановления в нашем Отечестве прерванной традиции издания переводов святоотеческих творений. Собственно говоря, она уже начала сама по себе восстанавливаться, но это возрождение носит характер спорадический, хаотичный и сопровождается порой досадными просчетами и ошибками.