У Бабруйску з калодзежа дасталі мужчыну, які атруціўся парамі бензіну

У Бабруйску 46-гадовы мужчына рамантаваў каналізацыйны калодзеж і не змог выбрацца з яго. Ратавальнікаў у палове другой ночы 1 чэрвеня выклікаў сусед бабруйчаніна, паведамілі ў МНС.

Увечары 31 траўня мужчына праводзіў прафілактычныя работы па апрацоўцы швоў у калодзежы бітумнай сумессю, разведзенай бензінам. Калодзеж глыбіней 3,6 м выкарыстоўваецца для мясцовай каналізацыі домаўладання.

Бабруйчаніна выратавалі. Мужчына атруціўся парамі бензіну. Яго на хуткай даставілі ў бальніцу.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий