У Магілеўскай вобласці 10 чэрвеня абмяжуюць продаж алкаголю з-за выпускных вечароў

У Магілеве і вобласці 10 чэрвеня абвясцілі Днем цвярозасці. Продаж алкаголю абмяжуюць ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах.

Рашэнне абмежаваць продаж алкаголю прынялі выканкамы. Слабаалкагольныя і алкагольныя напоі не будуць прадаваць з 00.00 да 24.00 10 чэрвеня за выключэннем рознічнага гандлю на гандлевых аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Таксама падобныя рашэнні прынялі выканаўчыя камітэты Бабруйска, Круглага і іншых райцэнтраў.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий