У Магілеве і вобласці 10 чэрвеня абвясцілі Днем цвярозасці. Продаж алкаголю абмяжуюць ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах.
Рашэнне абмежаваць продаж алкаголю прынялі выканкамы. Слабаалкагольныя і алкагольныя напоі не будуць прадаваць з 00.00 да 24.00 10 чэрвеня за выключэннем рознічнага гандлю на гандлевых аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Таксама падобныя рашэнні прынялі выканаўчыя камітэты Бабруйска, Круглага і іншых райцэнтраў.
По материалам: TUT.BY