З Гомеля ў Мінск прыбыў першы “Штадлер” – электрацягнік бізнес-класа

У пятніцу, 3 чэрвеня, у 14.36 ад гомельскага чыгуначнага вакзала ў сталіцу са сваімі першымі пасажырамі з’ехаў рухомы састаў ЭПр кампаніі Stadler. У Мінск цягнік прыбудзе праз 2 гадзіны 59 хвілін.

Штодзенны цягнік № 707 будзе выязджаць з Гомеля ў 7.00, а зваротны № 708 Мінск — Гомель адпраўляцца ў 18.50. Кошт квітка на электрацягнік бізнес-класа складае крыху больш за 83 тыс. рублеў.

Пакуль рух на ўчастку Гомель — Мінск — Гомель запушчана ў рэжыме падкантрольнай эксплуатацыі, і супрацоўнікі Беларускай чыгункі будуць весці кантроль за працай цягнікоў. Акрамя таго, асаблівую ўвагу нададуць аптымізацыі графіка руху.

Цягнік № 709 Гомель — Менск будзе адпраўляцца з абласнога цэнтра па пятніцах і нядзелях у 14.36 і прыбываць у Мінск у 17.37. А цягнік № 710 Мінск — Гомель адпраўляцца са сталіцы па пятніцах і нядзелях у 11.00 і прыбываць у Гомель у 14.16, з прыпынкамі ў Бабруйску і Жлобіне.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий