У Бабруйску пры пажары дома загінулі 56-гадовы мужчына і яго 58-гадовая жонка. Іх сын атрымаў сур’езныя апекі, паведаміла прадстаўнік абласнога УМНС Вольга Нядобрых.
Пажар у двухкватэрным доме па вуліцы Кар’ернай пачаўся каля 3-й раніцы 23 ліпеня. Жыхары кватэры № 1, адчуўшы пах дыму, хутка пакінулі дом. А вось жыхароў другой кватэры з вогненнай пасткі эвакуявалі выратавальнікі. Жанчына атрымала тэрмічныя апекі 90% цела, яе 34-гадовы сын — 60% цела. Іх адразу павезлі ў шпіталь.
Гаспадар дома загінуў на месцы. Апекі, якія атрымала жанчына, былі несумяшчальныя з жыццем — яна памерла ў бальніцы.
Па папярэдніх дадзеных, пажар пачаўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнем пры курэнні. Мяркуюць, што недакурак не затушыў загінуўшы гаспадар дома.
По материалам: TUT.BY