Зніклую ў Бабруйску 14-гадовую школьніцу знайшлі і вярнулі ў сям’ю

Зніклую 22 траўня ў Бабруйску 14-гадовую Уладзіславу Бандарчук знайшлі і вярнулі ў сям’ю. Дзяўчынку знайшлі ў адной з кватэр у цэнтры горада ў кампаніі маладых людзей 18-19 гадоў, паведамляе газета «Вячэрні Бабруйск».

За тыдзень школьніца пабывала ў некалькіх кватэрах. Тая, дзе яе знайшлі, належыць бацькам паўналетняга бабруйчаніна. Кватэра пустуе, але ў маладога чалавека есць ад яе ключы.

Дзяўчынка бегла і раней. Спецыялісты інспекцыі па справах непаўналетніх будуць разбірацца, чаму дзіця адправіўся бадзяцца.

По материалам: TUT.BY

Оставить комментарий