Галоўная

Бабруйск славіцца сваей шматвяковой гісторыяй і традыцыямі, менавіта яны на самым прафесійным узроўні, як мастацкім так і эстэтычным, прадстаўлены ў залах нашага краязнаўчага музея:  «Этнаграфія краю», «Археалогія краю». Экспазіцыя «Гісторыя краю ў дасавецкі перыяд» і «Гісторыя краю ў 1918-1941 гг.». Залы прысвечаныя «Рэвалюцыйнаму руху ў краі», «Бабруйщчыны ў гады ВАв» і «Гісторыі развіцця горада ў паваенны і сучасны перыяд», а таксама «Культурнае жыццё сучаснага горада». А прырода і кліматычныя асаблівасці нашага краю добра прадэманстраваны ў экспазіцыі «Прырода краю і ахова навакольнага асяроддзя».

На нашых экспазіцыях мы асцярожна захоўваем важныя археалагічныя знаходкі, дакументы пра гісторыю і будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, дзейнасці дзекабрыстаў у Бабруйску, матэрыялы пра знакамітага беларускага драматурга В.І. Дуніна-Марцінкевіча, архівы пра падпольныя і партызанскія рухі на тэрыторыі Бабруйскага раёна падчас  Вялікай Айчыннай і грамадзянскай вайны, пра вызваленне Бабруйщчыны ад нямецкіх захопнікаў падчас Бабруйскай наступальнай аперацыі, разнастайныя этнаграфічныя матэрыялы, экспанаты пра прыроду краю  і шматлікае іншае.

Нашы экскурсаводы правядуць змястоўныя экскурсіі і лекцыі, гутаркі і сустрэчы з цікавымі людзьмі нашага горада і абавязкова з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама музей арганізоўвае разнастайныя музейныя заняткі, дапамагае школьнікам і студэнтам асвойваць гісторыю Бабруйскага краю. Усе праводжаныя заняткі і лекцыі вы можаце паглядзець у частцы “Лекцыі і заняткі

Бабруйскі краязнаўчы музей – гэта візітная картка нашага горада. Напэўна складана знайсці чалавека, які пабываў у нашым горадзе і не зазіраў у музей. А мясцовыя жыхары яшчэ са школы не разоў бывалі ў нашым краязнаўчым музеі.

gallery246

 

Прыходзіце ў Бабруйскі краязнаўчы музей і мы зарадзім вас дадатным настроем на ўвесь дзень!

Thus, the most comfortable, easiest way is to book Moscow airport transfer from our website.
Scroll Up