Інваліды адзначылі святы

Новы год, Каляды – самая шчаслівая пара года, калі атмасферай свята прасякнуты нават паветра, у якім вітае пачуццё казачнага, незвычайнага!

Вось у такі цудоўны час у трэці раз прыехала да дзяцей з Кіраўскага ТЦСОНа на «Калядныя сустрэчы сяброў» каманда «Калейдаскоп» аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСОН Першамайскага раёна г. Бабруйска. Тут, на свяце, дзеці сустрэлі сваіх старых сяброў з раённых цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: Бабруйскага, Клічаўскага, Магілёўскага, Ленінскага раёна г. Бабруйска.

А прывезлі яны з сабой на свята цікавыя тэатралізаваныя праграмы, танцавальныя і вакальныя нумары. Каб скарыць публіку і іншых удзельнікаў майстэрствам валодання дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, дзеці прадэманстравалі, вырабленыя сваімі рукамі і з розных матэрыялаў, навагоднія елкі. Няма мяжы фантазіі і вытанчанасці. Тут было чым палюбавацца! У «кулінарным паядынку» трэба было паказаць уменне прыгатаваць да каляднага стала асаблівая страва. О, у гэтым конкурсе ўсе каманды былі на вышыні!

Каб апынуцца ў казачным свеце, дзецям нікуды не трэба было ляцець. У яго можна было акунуцца ў конкурсе «Навагодняя казка». Вельмі ярка расчыніліся артыстычныя здольнасці кожнага ўдзельніка. А гледачы былі зачараваны казачнымі персанажамі.

Выступы каманд-удзельніц «Калядных сустрэч сяброў» былі адзначаны журы. Трэба сказаць, што нялёгка прыйшлося прадстаўнічаму журы ў адзнацы талентаў удзельнікаў. Але ў выніку, без узнагарод не застаўся ніводны з удзельнікаў.

Наша каманда «Калейдаскоп», у склад якой увайшлі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі: Вінтерман Андрэй, Войтеховіч Марына, Колобов Алег, Курс Васіль, Пепеляева Марына, Прігожаев Ілля, Сахар Алена была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам, як самая артыстычная. А Пепеляева Марына, за выкананую сола песню ў намінацыі «Навагоднія зорачкі», была ўзнагароджана індывідуальна. Усе дзеці з каманды «Калейдаскоп» дзякуюць арганізатараў свята за выдатную сустрэчу з сябрамі, за магчымасць у чарговы раз паказаць свой талент, павесяліцца разам.

Пра выдатныя хвіліны свята была зроблена фатаграфія на памяць. А затым, усіх удзельнікаў «Калядных сустрэч сяброў» закруціла святочная дыскатэка. Твары ўсіх дзяцей свяціліся шчасцем, дабром, захапленнем і надзеяй на сустрэчу ў наступным годзе!

Наталля Рубанова, загадчыца ОДПИ УСЗ ТЦСОН Першамайскага раёна г. Бабруйска.

Scroll Up