«Міс Прынцэса» на Фарштаце

«Міс Прынцэса»

У канцы сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага раёна адбылася штогадовая конкурсная праграма «Міс Прынцэса».

Удзельніцы мерапрыемства – вучаніцы 5 – 7 класаў СШ №17. Сёлета было 7 канкурсантак, якіх ацэньвала кампетэнтнае журы – працаўнікі Цэнтра культуры і педагогі школы.

Як заўсёды, удзельніцам было дадзена хатняе заданне, якое складалася з трох конкурсаў: «Візітоўка», дзе дзяўчынкі распавядалі пра сябе і сваіх захапленнях; «Пародыя» – удзельніцы рабілі пародыю на любога спевака, спявачку ці групу; «Юны мадэльер» – убор, створаны з падручнага матэрыялу.

Яшчэ чатыры конкурсу былі прапанаваны арганізатарамі мерапрыемства: «Пантаміма» – у ім пры дапамозе мімікі і жэстаў трэба было намаляваць тое, што напісана ў картцы; «Кулінарны» – дзяўчынкі выбіралі інгрэдыенты для салаты «Аліўе»; «Засялі планету», у якім пры дапамозе маркера і паветранага шарыка трэба было «засяліць» чалавечкамі планету, і «Танцавальны» – дзяўчынкі павінны былі станцаваць пад прапанаваную музыку.

На працягу ўсёй праграмы ішла вельмі цікавая барацьба. Пераможцам і ўладальніцай тытула «Міс Прынцэса – 2013» стала вучаніца 5 «Б» класа Юлія Тімченко, сукенка якой у конкурсе «Юны мадэльер» складалася прыкладна з 150 ружанек, зробленых з газеты, і на яго выраб сышло каля тыдня. Ніводная з канкурсантак не была абдзелена ўвагай: усё атрымалі падарункі і саладосці, а кожная дзяўчынка – свой тытул.

У перапынках паміж конкурсамі гледачоў цешылі сваім выступам салісты ўзорнай студыі эстраднай песні «Гранд».

Scroll Up