Адрадзіць віленскі музей Луцкевіча не атрымаецца?

Возродить виленский музей Луцкевича не получится?

Літва дапаможа Беларусі адрадзіць легендарны Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Аб гэтым было заяўлена пасля сустрэчы ў Мінску міністраў культуры дзвюх краінаў — Паўла Латушкі і Арунаса Гелунаса.

Карэспандэнт “Тут і цяпер” даведаўся, наколькі рэалістычная гэтая амбіцыйная заява.

Літоўскі міністр зоймецца асабіста

Арунас Гелунас — ужо другі літоўскі міністр культуры, які наведаў Беларусь за апошні год. Пры тым, што дагэтуль ягоныя калегі не былі ў нас болей за дзесяцігоддзе. Гэта стала магчыма дзякуючы новаму курсу ў галіне культуры, распачатаму Паўлам Латушкам з прыходам на пасаду міністра.

Літоўскі міністр паведаміў журналістам, што асабіста зоймецца праблемай аднаўлення Віленскага беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча, аднак гаварыць па сутнасці адмовіўся. «Паколькі я ўсяго тры месяцы займаю пасаду міністра, мне цяжка гаварыць аб дэталях, але вяліся перамовы з прэм’ер-міністрам і міністрам фінансаў аб стварэнні фонду культуры па падтрымцы нацыянальных меншасцяў», — заявіў 28 верасня ў Мінску Арунас Гелунас.

У сваю чаргу Павел Латушка адзначыў, што Беларусь афіцыйна звернецца да літоўскага боку з просьбай пра вытворчасць лічбавых копій дакументаў, якія больш за паўстагоддзя таму былі размеркаваны па розных музейных фондах.

Расцярушаны скарб

Віленскі беларускі музей, які потым атрымаў імя стваральніка — выбітнага этнографа і археолага, аднаго з ідэолагаў беларускага адраджэння Івана Луцкевіча (1881—1919), збіраў, захоўваў, даследаваў, прапагандаваў помнікі гісторыі, этнаграфіі, мастацкія творы, адыгрываючы выключную ролю ў фарміраванні гістарычнай і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.

Унікальная калекцыя Луцкевіча месцілася ў будынку былога кляштара базыльянаў у самым цэнтры Вільні. Тут захоўваліся сярэднявечныя пячаткі, манеты, слуцкія паясы, прадметы этнаграфіі, галаснікі Каложскай царквы ў Горадне, рукапісныя кнігі і старадрукі (выданні Скарыны, татарскі Аль-Кітаб, Літоўскі Статут 1588 г.). Паводле спіса інвентару 1941 года, музей налічваў 13 450 экспанатаў. Архіў музея змяшчаў дакументы ад 18-га стагоддзя да сярэдзіны 20-га (звыш 9000 адзінак). Бібліятэка налічвала звыш 14 000 тамоў.

Пасля перадачы Вільні Літве ў 1939—1940 гадах беларуская культурная ўстанова ўвайшла спачатку ў склад Інстытута літуаністыкі, затым — у Літоўскую акадэмію навук. Сталінскія рэпрэсіі знішчылі амаль усіх супрацоўнікаў музея Луцкевіча.

Музей Александра Грина – Когда 10 ноября 1966 года был издан приказ об организации музея А. С. Грина в Феодосии, именно Г. И. Золотухину была поручена эта работа, к которой он привлек опытного музейщика Нелли Федоровну Браницкую.

Увосень 1939-га, па заняцці Вільні Чырвонай Арміяй, бальшавікі канфіскавалі частку музейнага архіва. Калі Вільню акупіравалі нацысты, мастак Пётра Сергіевіч на фурманках вярнуў канфіскаванае назад у музей. Ненадоўга.

Па вайне ўлады Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік ліквідавалі ўнікальны музей, які нароўні з гімназіяй быў апошняй беларускай установай у Вільні. Пасля татальнага знішчэння нацыянальнай інтэлігенцыі і закрыцця ўстаноў беларускае жыццё ў Вільне замёрла больш чым на чатыры дзесяцігоддзі. Сёння асноўная частка экспанатаў былога музея знаходзіцца ў Нацыянальным і Мастацкім музеях Літвы, бібліятэцы Акадэміі навук Літвы і Інстытуце літаратуры і фальклору Літвы, менш каштоўная частка — у Нацыянальным музеі Беларусі, Архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі.

Ці рэальна адрадзіць музей?

З гэтым пытаннем карэспандэнт “Тут і цяпер” звярнуўся да нязменнага старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі.

“Справа з адраджэннем музея Луцкевіча цягнецца каля 15 год. За гэты час я неаднаразова ўздымаў гэтае пытанне на розных узроўнях. У 2002 годзе дэпутаты літоўскага сойма прынялі пастанову аб аднаўленні дзейнасці музея ў Вільні. Разам з былым літоўскім дэпутатам беларускага паходжання Вацлавам Станкевічам мы былі ў двух міністраў культуры, — распавядае Хведар Нюнька. — Нам удалося “дастукацца” да тагачаснага прэзідэнта Паксаса, дарадца якога падтрымаў нашу пазіцыю. Але дырэктарка Нацыянальнага музея Літвы Біруце Кульніце, якая ёсць галоўным апанентам гэтай ініцыятывы, запярэчыла, што музей Івана Луцкевіча ўжо створаны і зарэгістраваны”.

Тут гаворка ідзе пра грамадскую арганізацыю “Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча”, якую зарэгістраваў ў Літве беларускі гісторык Сяргей Вітушка.

Хведар Нюнька ад самага пачатку выступаў супраць рэгістрацыі гэтай прыватнай ініцыятывы, бо “ў іх не было нічога — ні фінансаў, ні памяшкання, ні ўплыву”. “Адрадзіць гэты музей можна толькі з дапамогай дзяржавы, ён павінен атрымаць афіцыйны статус. Ініцыятыва ж Вітушкі толькі ўнесла блытаніну ў справу ды дала сур’ёзны козыр літоўскім сілам на чале з Кульніце, якія не жадаюць аднаўляць гістарычную справядлівасць”, — тлумачыць старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

“Не было б нашай грамадскай арганізацыі, усё роўна знайшлося б у прафесіяналаў-музейшчыкаў сто аргументаў, каб не аддаць ніводнай рэчы з музея існуючага ў нейкі іншы музей, — адзначаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” Сяргей Вітушка. — Тое, што рэчы былога Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча раскіданы па музеях Літвы і Беларусі — гэта факт. Трэба ісці далей і ствараць новыя музеі”.

Сёння Хведар Нюнька лічыць справу адраджэння Віленскага беларускага музея амаль нерэальнай. “Канечне, калі беларускія ўлады на чале з Латушкам вельмі заклапоцяцца гэтай праблемай, справа, можа, і пасунецца. Аднак, паўтаруся, у Літве існуе вельмі моцная апазіцыя гэтай ідэі. Што да заяваў міністра Гелунаса, то думаю, ён яшчэ не ў курсе гэтых спраў”, — кажа лідар беларусаў Літвы.

Вінцэсь ШЧАБЛОЎСКІ

Scroll Up